7 жніўня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Хапалюка (1951), кардыёлага, доктара медыцынскіх навук, прафесара
Аляксандр Васільевіч Хапалюк нарадзіўся 7 жніўня 1951 г. ув. Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі, Васіль Аляксандравіч і Надзея Васільеўна, былі настаўнікамі Велікарыцкай сярэдняй школы. Аляксандр скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча з залатым медалём (1970), паступіў на лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які закончыў з адзнакай (1976).
30 лістапада 2017 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Платона Васілевіча Саевіча (1892–1956), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Платон Васiлевiч Саевiч нарадзiўся 30 лiстапада 1892 года ў вёсцы Раматова Брэсцкага павета (цяпер Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’i. Вучыўся ў народным вучылiшчы ў суседняй в. Велiкарыце. У 1907 годзе паступіў у Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, дзе стаў адным з лепшых вучняў. Пасля заканчэння семінарыі ў 1911 годзе настаўнiчаў у в. Рыбнае Кобрынскага павета.